госпадзі, з гэткім мэдыкам спаткацца. Залечыць на той сьвет… Мэ-ды-цы-на!..
— Я ўношу вось якую прапазыцыю, — парасійску пачаў прадстаўнік Беларускага Дзяржаўнага Тэатру.
— Я прапаную даваць у газэце тэатральныя творы, і газэта будзе спасёна.
Наступіла жуткая цішыня.
— Я ня дзеля таго, каб ганарар, — гаварыў далей тэатрал.
— Я толькі таму ўнёс прапазыцыю наконт тэатру, бо, як вам невядома, тэатр яднае ў сабе ўсе віды мастацтва.
— Ды слухайце, да чаго ўсе гэтыя вашыя словы, — перабіў тэатральнага прамоўцу прадстаўнік рэдакцыі.
— Я, собственна, для таго, каб памірыць мэдыка з літаратарам, — адказаў тэатрал. — Бо нашто-ж спрачацца прадстаўнікам мастацтва, калі тэатр яднае ўсе віды мастацтва — і музыку, і сьпевы, і літаратуру, і мэдыцыну.
Нарада засьмяялася.
— „Мэдыцыну“ кажа, — ня ўстрымаўся літаратар. — Таксама яшчэ „мастак“…
— Хто гэта такі? — запытаўся мэдык у седзячага збоку таварыша.
— З Дзяржаўнага Тэатру.
— Ну, ведаеце, я на яго месцы ўстрымаўся-б ад выступленьня. Калі нічога разумнага ня можаш сказаць, дык лепш памаўчаць.
— Гэта ў яго натуры. Ён заўсёды такі…
— Так… так… мэдыцыне гэткія выпадкі вядомы, — сказаў суседу мэдык.
— Паважаныя калегі… Я ад імя навуковай установы ўношу рацыю: зрабіць нараду па пытаньні