аб дапамозе газэце. Гэта бязумоўна адзіны выхад дапамагчы газэце… Трэба пасэймаваць…
— Дык мы-ж і зараз сядзім н а нарадзе, — даў безнадзейную спраўку адзін з прадстаўнікоў на нарадзе.
— Ну, дык тады — я ня бачу ніякага выйсьця, — сказаў апусьціўшы рукі навуковы працаўнік.
— Мэдыцыне гэткія выпадкі вядомы… — прамычаў мэдык.
— Гэй, дарагія калегі! — крыкнуў студыец з беларускай студыі ў Маскве. — Калегі! — Што нам думаць: у каня большая галава, — няхай ён і думае…
Але студыйца ніхто не паслухаў.
І пасягоньня, як толькі зьбяруцца беларусы пачынаюць „дапамагаць“ газэце.
„А як-жа газэта“, запытаецеся вы?
— Будзьце спакойны — усё так-жа.
„А як матар‘ялы?“
— Не клапацецеся — усё тыя самыя.
Помніце анэкдоты?.. Фурман супакойвае барына… „Нічога, ня выверну: трыццаць гадоў гэтым-жа шляхам ежджу“. І раптам выварачвае воз, а фурман безнадзейна крычыць: „Трыццаць гадоў ежджу. Кожны раз вось на „эфтом самом месте“.