ВОСЬ ШТО ЗНАЧЫЦЬ ЗАРАКАМАНДАВАЦЦА.
Самае галоўнае ў жыцьці — то заракамандавацца.
Не дарма-ж у Полацку пра аднаго полацкага працаўніка гавораць:
— О, ён так добра павёў працу, што цяпер на яго месца пакладзі сабе капялюш і партфэль, праца будзе ісьці адналькова і ня спыняючыся.
Некаторыя нават так захоплены, што перахвальваюць:
— Нават яшчэ лепей, кажуць, пойдзе праца.
Прымаючы пад увагу, што рэч ідзе аб лектары, дык я таксама падтрымаў-бы полацкіх грамадзян і для палепшаньня працы, замест гэтага лектара радзіў-бы НК Асьветы пакінуць капялюш і партфэль.
— Вось што значыць заракамандаваць сябе ў жыцьці…
Адзін раз — досыць!
Ну, ды ўсе-ж вялікія людзі з глупства пачыналі сваю кар‘еру, — будзем спадзявацца, што і наш лектар з часам будзе вялікім чалавекам, бо пачаў ён, як і ўсе вялікія людзі.
А пачалося з ім гэтак.
На лекцыі грамадазнаўства загаварыў лектар Заслаўскі, Якаў Саламонавіч аб беларускай літаратуры.