Я — старая, Сьцёцка — альба на рабоце, альба ў месьце, Тарэса так сама працуе
— Ціж так багата часу натрэбна, спытаў Гарасімовіч. Глядзіце, мама! Мар’яна! звярнуўся ён да жонкі, даставай мне фартух і ідзі памагаць. Э гэтымі славамі ён атшукаў мяту, пачаў змятаць пыл, павуціне, Мар’яна ўзялася за абалонкі (шыбы). З задзіўленьнем паглядала на іх Алёна.
У скорасьці прыехаў Сьцёпка.
С таго, як ён увыйшоў у хату, як зачаў гаварыць, было відаць, што быў ён троху пьяны. Гарасімовіч не паказаў віду, што гэта заўважыў. Браты прывіталіся.
У хату ўвыйшла суседка Агата; кінула работу, пабегла да залоўкі Тацяны, сказаць ей, што прыехаў Юрка, але тая навіну гэту ужо ведала і сама збіралася ісьці. За Агатай у след з’явілася Гануля, за ей Мар’я ішчэ колькі баб; з мужчын прышоў стары дзядзька Гарасімовіча Анупрэй, рэшта была на рабоце.
Усякі уходзючы, казаў „пахвалёны“, альбо „добры вечэр“, падходзіў да Юркі і вітаўся з ім, але ён работы ня кідаў і госьці садзіліся на лаве, паглядаючы на „амэрыканцаў“.
— Ну, як жывеш, дзядзька? звярнуўся Гарасімовіч да Анупрэя.
— Што я, атказаў той. Аб сабе нам скажы! Тыж ня гдзе быў, не да места езьдзіў, быў, як той маскаль Лукаш кажэ, за морам-акіянам!
— Казаць доўга, дзядзька, а тут ішчэ работа! Выбачай і ты, дзядзька, і вы, суседзі! Ведаю, што вам цікава паслухаць, як і што дзеіцца ў Амэрыцэ і праўду кажучы, дужа ёсьць аб чым казаць, але для гэтага патрэбны вольны час: у нас, у Амэрыцэ, нават прыказка ёсьць асаблівая.
Міколка, каторы да гэтай пары штось ціха гаварыў дзецям, сказаў у голас колькі незразумелых слоў
— Па якому гэта ён? спытаў Анупрэй, няўжож па-амэрыканску?