трэба было зарабіць! За тое загартаваўся і цяпер не баюсь жыцьця!
А гдзеж Сьцёпка? звярнуўса ён да маткі.
— Пашоў мусі быць у двор, атказала тая, троху змешаўшыся.
— Сьпіць пад паветкай, раптам адазваўся малы Пятрусь.
Усякі, відаць, зразумеў, што гэта значыць, бо ў хаці адразу зрабілася ціха.
На другі дзень Гарасімовіч аглядаў гаспадарку, пашоў у поле, паправіў плот, наладзіў вароты.
— Шкода, што нема лесу, гаварыў ён матцэ, саўсім разваліваіцца у вас хлеў: глядзіце, мамка, бярвеньня ў нізу згнілі і сьвіньні аттуль могуць вылезьці.
— Ужо і вылазяць, сынку; анэгды гляджу, наш патьсвінак у бульбе; думала, — дзьверы атчынены, аж не! спад сьцяны вылез!
— Вось, мама, дастану ў пані лесу, ў месьце, куплю цьвякоў, інструмэнт сталярны, бо у вас апроч тапара і пілы німа: нічога і возьмуся за вашу гаспадарку.
— Ой дзякуюж табе, сынку, нехай Бог дае табе здароўе! І аткуль ты толькі ўсё гэта умеіп?
— Забылася мама, як нашы дзеўчаты кажуць: абы скакаць навучы́цца, а работы гора навучыць!
У нядзелю пад вечэр пашоў Гарасімовіч у двор.
Пані была ў дому: пакаёўка пабегла да яе і скора зьвярнулася: — Я аб табе сказала пані, можыш ісьці.
Пані, кабета гадоў пад пяцьдзесят, высокая, калісь, відаць, прыгожая, выйшла да Гарасімовіча у пярэдні пакой з якойсь кнігай у руцэ. Сказаўшы дзень добры, Гарасімовіч падышоў і, хацяж надта не хацелася, пацаловаў пані ў руку.
— А дзень добры, загаварыла яна па беларуску, дамешываючы польскіе словы, вітай жэ, пане амэрыканец! Якіж з цябе зух! Ніколіб не сказала, што ты той самы Юрка Гарасімовіч, што жыў тут таму шэсць гадоў. Што значыць ся-