Пад берагам стаяў невялічкі стары челавек, адзеты бедна, але по мястоваму, у якойсь ня то чыноўніцкай, ня то афіцэрскай з аксамітным аколышкам шапцэ.
— А! дзень добры, пане Лагуньскі! і старасьць цябе не бярэ.
— І ты аб старасць? Ня-ўжож ня можна бяз гэтага? ганарыў ня то удаючы злосьц, ня то ўзапраўду гневаючыся, Лагуньскі. Які я стары? Што сівы ды троху лысы — дык гэта і з маладымі здараіцца, а ў мяне, трэба табе сказаць, ішчэ з дзяцінства праве што год была на галаве рожа.
— Ну, ня буду больш, ня гневайся! казаў усмехаючыся Гарасімовіч. — Як жывеш?
— Што я! атказаў госьць, аб сабе кажы!
— Добра, але перш сяду на свае мейсца.
— Сколькі гадоў вуды ў руках не трымаў!
— Можэ і ты хочыш? там ляжыць і шчэ адна вуда, бяры!
— Не, дзякую! кепскі я рыбалоў, ненавіджу. Лепей посяджу тут у цяньку.
А якжа тут добра, казаў ён усаджываючыся на самым беразе, на купіне. Добрае мейсца абабраў! Ціха; вада, пане дабрадзею, як заснула; толькі каля твайго паплаўка вір круціцца… А што? ёсьць? гаварыў Лагуньскі, увідзіўшы, што Гарасімовіч раптам выцягнуў вуду, а на кручку блішчэў, вывыкручываўся ладны акунь.
— Дзякуй табе, Лагуньскі, прынёс мне шчасьце, адразу рыбка ўзялася.
— Дык вось я і кажу, цягнуў далей Лагуньскі, як тут добра ў заціншшу па мястовым пыле, брудзе; саўсім другім чэлавекам сябе чуіш! Ціха, ледзь прыметна шчэлясьціць лісьця, паветра свежае, чыстае, з за рэчкі ідзе пах ад скошанага сена… Мусі быць мурог?
А ластаўкі як нізка лётаюць, можна думаць, што ваду хочуць крыльлямі чэрпаць. Не іначей на дождж! Драч у пракосах крычыць якбы хто яму за гэта грошы плаціць, ні на мінуту не застановіцца!