— Нічога і дзіўнага, калі добра раскеміць у гэтым німа, казаў Гарасімовіч. І Сьцёпка і Тарэса і трэці і дзесяты ніколі не спатыкаліся с чэлавекам, хто бы зрабіў ім што добрае, так ні с таго, ні з другога. І так было спрадвекаў! Відзіў ён бізун, зьдзекаваліся над ім ўсе, хто мог; штож дзіўнага, што ён ня верыць цяпер нікому і калі ты да яго падыходзіш з раскрытай душой, са шчырым сэрцэм, ён і думае: а ці німа, братка, ў цябе там за пазухай каменя?
Праз тое здурнелі мы! Жалімся на беднасць, а часам праз свой дурны розум ня відзім багацьця пад носам. Сколкі вякоў, будзім так казаць, людзі тапталі наш пятроўскі дзірван, лаілі яго што ня родзіць; ўсе відзелі гліну, выбівалі ёй такі, ніхто не дагадаўся, што гэтай гліне цаны німа! Пашукай добра, папраwуй, падыйдзі з навукай — знайдзіці грошы там, гдзе не спадзіваішся!
А мы жывём ў беднасьці, брудзе, нандзы, сварымся с кім і гдзе толькі можым. Возьмім веру.
Выйшла так, што ў Пятроўшчыне, я с сваякамі і ішча дзьве-тры хаты-каталікі, рэшта — праваслаўные. Ну, і нехай сабе! Будзьце вы праваслаўнымі, а мы будзім каталікамі, але будзім добрымі суседзямі, будзім жыць прамеж сабой па людзку! Дык не!
Пашоў я анэгдай да пані прывітацца, І штож? Зараз яна пытаіцца, ці быў у касьцёле, а як даведалася, што я зайшоў у цэркву, бо касьцёл у месьце, а я ішча да места ня езьдзіў — як пашла — цэлая літанія! За шапку я ды на ўцекі.
Ну, нехай пані! На тое йна і пані! А свой брат? Лукашаў Янка — добры, працавіты хлапец; чаму бы яму не жаніцца з Ядвісяй — тут адна ў нашай жэ Пятроўшчыне бедная дзяўчына, гаспадарная, не блазніца; дык не: як жэ мы аддамо яе за рускага? Такіе то палякі з’явіліся у Пятроўшчыне!
І штож вышла? З нуды ды з жалю пайшла дзяўчына да места служыць, а там доля вядомая! Каму карысьці? Мужыку і так і гэтак кепска: Кастусю Гілю не далі мейспа — аб’-