— Я нешто не пазнаю мейсца, ціха казаў пан, а здаецца калісь ведаў кожную сцежку, кожны кусьцік! Помню, па правай старане быў лес; сколкі ішчэ рыжыкаў тут бывала аб гэтай нарэ!
А вы, мусі быць, даўно тут ня былі? спытаў рамізнік
— Скора пятнаццать гадоў.
— О! добры кавалак часу, сказаў рамізнік. Лес ужо гадоў дзесяць таму высяклі і пні вы́карчавалі
— А відаць недаўно хтось с важнаго начальства праежджаў, гаварыў пан, — дарогу паправілі. Бывала, бакі абабьеш тут, пакуль пераедзіш і шчэ павінна тут скора быць грабля гора там ехаць, асабліва па дажджы, як цяцер!
Рамізнік усьмяхнуўся.
— Пабачыце самі, якая цяпер грэбля, — і ён пагнаў каня.
— Глядзіце — паказываў жыд пугай упярод на дарогу, густа, абсаджану вербамі: вось якая грэбля! Па старонах больш як, у сажэнь глыбіні равы, усё высушэна: сколькі тут лягло камення, пяску! За тое, бачыце, пане, як добра ехаць лёгка нам і скаціне!
Паказаўся масток.
З-за вугла дарогі выехалі вазы.
— Зачэкаем тут троху! казаў рамізнік, зварачываючы на старану; нехай вазы пераедуць!
— Скуль іх столькі? зацекавіўся падарожны.
— Вазы? гэта таго самага челавека, што дарогу правіў вербы садзіў… І мост яго: ня шырокі, праўда, але моцны і конь цяпер ног не калечыць!
— Хтож ён такі?
— Амэрыканец, так яго ўсе называюць: тутэйшы панскі мужык, на погляд, такі, як усе, але вось што нарабіў! Німа ішчэ дзесяці гадоў, як просты звычайны мужык, есьці ў дому не было чаго — нашы жыдкі падгаварылі — паехаць у Амэрыку на зарабаткі; парабіў там колькі гадоў, а цяпер гэты Юрка Гарасімовіч — а гройсэ порыц![1]
- ↑ Вялікі пан.