— Што, яны кафлі вязуць?
— Кафлі! Цяпер запытайцеся у месьце — дзіця малое ведае кафли Гарасимовіча; ведаюць і па другіх местах. Гдзе там! Летась паслаў свае кафлі на выстаўку — мэдаль дали!
О! казаў з вялікай пашанай у голасе рамізнік: а клугер конф![1] Бісмарк!
— Скажыж ты мне, пытаў падарожны: аткуль усё гэта?
— Аткуль? А вось як: ад вякоў, як стаіць сьвет, была ў Пятроўшчыне гліна, такая, якой у цэлай губэрні, а можэ ішчэ больш, німа! Ніхто гэтай гліны ня відзіў, а ён, Гарасімовіч, згледзіў; свайго кавалка зямлі было за мала, дык ён узяў ішчэ ў арэнду у суседзяў, яны яму з радасьцю аддалі, бо зямля гэта была да нічога, а ён, трэба праўду казаць, і цану добрую даў; грошы даў яму адзін багаты купец з нашых; наняў Гарасімовіч добрага майстра немца і пайшло!
— Ты мяне зацекавіў сваім амэрыканцам, звярнуўся ізноў пан да рамізніка, калі прапусьціўшы вазы, яны паехалі. Едзь, будзь ласкаў, паволі, і кажы далей! Штож твой амэрыканец не распанеў? не разлайдачыўся?
— Не! фанабэрыі ў ім німа: працуе, як чорны вол сам першы да работы, апошні з работы; усё думае, якбы гэшэфт свой павялічыць
Цяпер ён стараіцца зрабіць палустанок, ці пляцформу. Чуеце, пане, свішчэ гудок? Чыгунка тут аб якую вярсту; каб яна астанаўлялася, ня трэба былоб да места возіць на конях. Ён і стараіцца. І выстараіцца! Ён такі! А ішчэ яму памагае, што якісь важны інжэнер у яго на дачы.
— Як? у яго і дачы? спытаў пан.
— Ён на усё, атказаў жыд. Праўда, што упраўляцца з дачамі памагае яму жонка — добрая, працавітая кабета, як раз на ём!
— Якіе ж могуць быць там дачы? пытаўся пан, у вёсцэ ды ішчэ каля фабрыкі?
- ↑ Разумная голова.