Старонка:Андэрсэн Выбраныя 1946 text.pdf/123

Гэта старонка была вычытаная

жаб за радню і прынялі іх як гасцей, прыехаўшых на курорт. Госці, аднак, размясціліся як дома і абжыліся тут "на сушы“, як яны называлі мокрыя камяні.

Старэйшай з лягушак давялося разок паглядзець на белы свет, павандраваць: яна паднялася ў вядры да самага верху, але там было такое яркае святло, што нават вочы заламіла. На шчасце, ёй удалося выскачыць з вядра. І яна так бухнулася ў ваду, што пабіла сабе спіну і цэлыя тры дні яе не адчувала.

Многа пра белы свет яна расказаць, вядома, не магла, але ведала, — як і ўсе яны, - што студня яшчэ не ўвесь свет. Старая жаба, дык тая магла-б расказаць куды болей, але яна ніколі не адказвала на пытанні; ну, яе і пытацца перасталі!

— Таўстуха нязграбная, пачвара! — казалі пра жабу маладзенькія зялёныя лягушкі. - І дзеткі ўсе ўдаліся ў яе: пачвара на пачвары!

— Можа і так, адказвала старая жаба. — Але-ж затое ў каго-небудзь з іх або ў мяне самой схаваны у галаве каштоўны камень.

Зялёныя лягушкі слухалі яе, вылупіўшы вочы, ад зайздрасці перадражнівалі жабу, а потым плюхаліся на дно студні. А маладыя жабы ад гонару павыцягвалі заднія лапкі, кожнай здавалася, што акурат у яе і схаваны ў галаве каштоўны камень! І яны сядзелі ціханька, баючыся нават галаву павярнуць. Але, нарэшце, сталі пытацца: чым-жа ўсё-ж такі яны могуць ганарыцца? Які такі гэты каштоўны камень?

— Гэта такое хараство, такая каштоўнасць, што і апісаць нельга, - адказала старая жаба. — І носяць гэта так сабе, другім на зло. Але не пытайцеся мяне болей, я не буду адказваць.

— Ну такой ужо каштоўнасці ў мяне няма. І адкуль яна можа ўзяцца? - сказала самая малодшая жаба, такая брыдкая, што горш і быць не можа. - І калі гэта на зло другім, то мала мне было-б радасці. Не, чаго-б я хацела, дык гэта дабрацца калі-небудзь да края студні і выглянуць на свет. Во дзе, мабыць, хараство!

— Аставайся лепш на сваім месцы, — сказала старая жаба. — Тут табе ўсё знаёмае, і ты ведаеш, дзе знаходзішся. Сцеражыся вядра. Яно можа цябе раздушыць. А калі трапіш у яго,