7. Ніка, Нікэ—багіня пабеды, перамогі.
8. Бакх альбо Дыаніс, сын Зэўса і Сэмэлы (дачкі Кадма), бог віна і яго вырабу. У Тэбах яму, як тутэйшаму боству, аддавалася асаблівая пашана.
9. Дыка, Дыкэ—багіня справядлівасьпі, дачка Зэўса і Тэміды.
10. Кадмейцы—тэбанцы, бо горад Тэбы закладзены быў Кадмам.
11. Гінэйкей—жаночая палавіна хаты, дзе ўсе жанчыны сям‘і пад нагляданьнем гаспадыні займаліся рознымі хатнімі справамі.
12. Олімп—найвышэйшая гара ў Грэцыі (у Тэссаліі), на якой жылі найгалоўнейшыя багі.
13. Эрот—бог каханьня, сын Афродыты Прыгожы хлапец з залатымі крыльлямі, узброены лукам і страламі. Ён ня ведае літасьці, ён страшэнны самому Зэўсу і нават сваёй маці Афродыце. Каго ён параніць сваёю стралою, той павінен цярпець ад каханьня. Эроту падуладныя ня толькі людзі і багі, але і ўсё ў прыродзе, што мае жыцьцё, зьверы і расьліны.
14. Афродыта—багіня жаночага хараства і каханьня, маці Эрота.
15. Ахеронт—рака ў падземным царстве Гадэса, сынонім самога падземнага царства.
16. Чужаземка Фрыгійская—Ніобэя, дачка Тантала, Фрыгійскага цара (Фрыгія—краіна на захадзе Малой Азіі). Ніобэя была жонкаю тэбанскага цара Амфіона і мела 14 дзя-