багоў) і па адзіночцы, як, напр., арол (весьнік Зэўса), шуляк, сокал, груган (птах Аполёна), варона (весьніца Гэры і Атэны) і інш.
31. Другі спосаб варажбы, так званая гіероскопія, па ўнутранасьцях жывёл.
32. Электр—мэталічны сплаў, у склад якога ўваходзілі чатыры часткі золата і адна частка серабра. Асяродкам гандлю гэтым сплавам былі Сарды, сталіца Лідыі, на захадзе Малой Азіі. Сплаў гэты рабілі штучна, але часам ён знаходзіўся і ў прыродным відзе ў залатаносным пяску ракі Пактола.
33. Багацьці Індыі ўвашлі ў прыслоўе.
34. Эрыньніі—страшэнныя, бязьлітасныя, няўмольныя багіні помсты, якія неадступна прасьледуюць злачынцу і бегаюць няўтомна за ім, куды-б ён ня ўцёк. Сымболь цяжкіх грызот сумленьня. Яны гоняць забойцу ўжо пасьля злачынства, калі душа забітага ўжо знаходзіцца ў царстве Гадэса. Дзеля гэтага грэкі й прадстаўлялі сабе, што Эрыньніі жывуць у падземным царстве і падлягаюць Гадэсу.
35. Бакх меў яшчэ іншыя імёны, напр., Дыаніс, Якх, Ліэй, Бромій, Загрэй, Кор, Тыонэй.
36. Бакх быў сынам Зэўса і Сэмэлы, дачкі Кадма.
37. Многія мясцовасьці Італіі, асабліва паўднёвай (Вялікая Грэцыя), славіліся вырабам віна і дзеля гэтага шанавалі Бакха.