цяжкую для разьвязаньня загадку, і таго, хто яе не разьвязваў, ён забіваў. Калі Эдып падышоў да Тэб, сфінкс даў і яму загадку, і Эдып яе разьвязаў. Тады сфінкс кінуўся ў бяздоньне і там загінуў. Так Эдып вызваліў Тэбы ад бяды.
Пасьля зьнікненьня Ляя горадам кіраваў Крэонт, брат Іокасты, жонкі Ляя. Калі зьявіўся сфінкс, ён абяцаў аддаць Іокасту за жонку, а разам з ёю і царскі трон у Тэбах таму, хто вызваліць Тэбы ад сфінкса. Гэткім вось чынам Эдып зрабіўся царом Тэб і ажаніўся з сваёю маткай. Так па гэтаму міту споўнілася прароцтва дэльфійскага оракулу.
Прашло каля 15 год. Эдып меў ад Іокасты ўжо чатырох дзяцей,—двох сыноў, Этэокля і Полініка, і дзьвюх дачок, Антыгону і Ісмэну. Але страшэнныя, хаця і несьвядомыя, пераступленьні законаў прыроды (багоў) з боку Эдыпа заставаліся яшчэ непакаранымі. І вось цяпер багі наслалі на Тэбы чуму. Сталі гінуць тысячамі людзі, і пачалі шукаць вінавайцу няшчасьця. З дапамогаю прарока Тырэсія выявілася, што вінаваты ў бядзе Эдып і што за яго злачынствы багі караюць горад. Эдып і Іокаста пазналі ўсю праўду. Іокаста павесілася, а Эдып вырваў уласнымі рукамі свае вочы і пакінуў Тэбы (драма „Цар Эдып“) а разам з ім пашла яго старэйшая дачка Антыгона, каб быць правадыром свайго сьляпога бацькі. Пасьля доўгага вандраваньня Эдын