памёр у Колёне, замірыўшыся з багамі (драма „Эдып у Колёне“ ), а Антыгона вярнулася ў Тэбы.
Пасьля адыходу Эдыпа з Тэб царская ўлада перашла да яго сыноў Этэокля і Полініка. Але яны пасварыліся паміж сабою, і Этэокль выгнаў з Тэб Полініка. Апошні ўцёк да Аргосу, ажаніўся з дачкою Аргоскага цара Адраста і падняў супроць Тэб, г. ё. супроць сваёй бацькаўшчыны, сямёх аргоскіх цароў. Войска аргэйцаў абкружыла Тэбы. Але і нядоўга цягнулася вайна. У паядынку Этэокль і Полінік забілі разам і адначасна адзін аднаго, і тады аргейцы пашлі дамоў, а царом Тэбанскім зрабіўся Крэонт. Ён пачаў сваю ўладу з таго, што аддаў загад належным чынам пахаваць Этэокля, як абаронцу бацькаўшчыны, а труп Полініка, ворага бацькаўшчыны, пакінуць непахаваным, што для грэка было самаю страшэннаю караю, бо непахаваны ён ня мог-бы ўвайсьці ў падземнае царства (Гадэс), месца жыцьця і спачынку памёршых, і павінен быў-бы вечна вандраваць каля гэтага падземнага царства і несьці страшэнныя і вечныя мукі.
Гэты загад выклікае ў душы Антыгоны псыхолёгічную кольлізію (супярэчку): ці споўніць закон чалавечы (загад Крэонта), ці закон прыроды (загад кроўнае любві пахаваць брата). Тут і пачынаецпа драма Софокля „Антыгона“.