Гэта старонка не была вычытаная
Што супольных бацькоў мелі, ў бітву пашлі
Брат на брата з пабеднаю броняй сваей,
I абое загінулі ў бойцы аднэй.
Антыстрофа 2-я
Але спагадная нам вялікая Ніка[1]
З ласкаю ў Тэбы ўвашла, горад слаўны канямі.
Трэба забыцца цяпер
На вайну, што была.
Пойдзем да храмаў багоў,
Цэлую ночку вадзіць карагоды мы будзем,
Тых карагодаў Бакх правадыр[2].
Але вось уладар нашай роднай зямлі,
Сын Мэнойкаў—Крэонт.
Даручылі багі яму ўладу цяпер.
Ён ідзе. Думка нейкая ёсьць у яго.
Дзеля ёй загадаў ён, каб ўсе старшыні
Сабраліся на сход.
Ён аб гэтым абвесьціў усім.
|}