Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная
— 32 —

Корыфэй

Такі пагляд твой ёсьць, Мэнойкаў сын Крэонт,
Адносна ворагаў айчызны і сяброў?
Даваць усім законы ўладу маеш ты
А б тых, хто ўжо памёр і хто яшчэ жыве.

Крэонт

Як сталі-б вы цяпер за гэтым наглядаць?

Корыфэй

Малодшаму за нас ты гэта даручы.

Крэонт

Вартаўнікоў да трупу я прыставіў ўжо

Корыфэй

Чаго-жа патрабуеш ты яшчэ ад нас?

Крэонт

Суровым быць да ўсіх, загад хто пераступіць.

Корыфэй

Няма такіх дурных, што сьмерці-бы жадалі.