Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/38

Гэта старонка не была вычытаная
— 34 —


Вартаўнік

Я найперш аб сабе скажу: я справы тэй
Сам не зрабіў, ня ведаю і хто зрабіў яе.
Была-бы крыўда, каб я пакараны быў.

Крэонт

Навокал справы ходзіш ты. Кажы ясьней!
Што здарылася новага? Хутчэй кажы!

Вартаўнік

Адразу не магу сказаць, бо страшна мне.

Крэонт

Хутчэй кажы. і вольны потым пойдзеш ты.

Вартаўнік (нарэшце адважыўшыся)

Так, я скажу табе. Прышоў, ня знаю, хто,
Каб пахаваць той труп. Пяском сухім яго
Пасыпаў ён і ўсё хаўтурнае зрабіў.

Крэонт

Што кажаш? Здолеў хто адважыцца на гэта?

Вартаўнік

Ня ведаю. Ня бачылі мы там сьлядоў
Сякеры ці рыдлёўкі. Уся зямля была
Сухая, камяністая. і ня было