Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/56

Гэта старонка не была вычытаная
— 52 —

Ісмэна

Але-ж ня ведала ты думак ўсіх маіх.

Антыгона

Адно здаецца добрым мне, а іншае табе.

Ісмэна

Але-ж у нас абедзьвюх роўная віна.

Антыгона

Адважнай будзь. Жыві, а я ужо даўно
Памёрла, і памёршым я карысна толькі.

Крэонт

Як бачу, звар‘яцелі дзьве,—адна цяпер,
А та вар‘яткаю была ад нараджэньня.

Ісмэна

Ўладар, у тых, пакуту хто нясе, іх розум
Ўжо не такі, як быў раней,—зьнікае ён.

Крэонт

Але,—ў цябе ён зьнік, ты з злымі зло рабіла.

Ісмэна

Што мне ў жыцьці аднэй, калі яе ня будзе?