Старонка:Антыгона (Сафокл) пер. з старагрэч. мовы Ю.М. Дрэйзіна.pdf/89

Гэта старонка была вычытаная
— 85 —

Строфа 2-я

Больш за ўсе гарады шануеш ты Тэбы.
Быццам маці тваю, што забіў
Зэўса страшэнны пярун[1].
Горад наш родны цяпер
Ў цяжкай хваробе увесь.
Прыдзі, каб ачысьціць яго,
З Парнаскай гары, ці праз мора,
Праз шумныя хвалі пратокі[2].

Антыстрофа 2-я

Га, правадыр палаючых зор і начных
Песень і клічаў сьвятых[3].
Роднае Зэўса дзіця!
Зьявіся, ўладар, і няхай
Прыдуць з табой і бакханкі,
Якія ў шаленстве сьвятым
Водзяць ўсю ноч карагоды
I славяць вялікага Якха!

|}


ЭКСОД

(Заключэньне)

ЗЬЯВА 1-я

(Уваходзіць весьнік)

Весьнік

Насельнікі сьцен Кадма й Амфіона[4],
Ня трэба ні хваліць, ні ганьбіць нам жыцьця,

  1. Маці Бакха Сэмэла захацела ўбачыць Зэўса (бацьку Бакха) ува ўсёй яго велічы. Ён споўніў яе просьбу, але яна не магла вытрымаць яго боскае велічы і была забіта бліскавіцай.
  2. Пратока Эўрып, аддзяляючы востраў Эўбею ад контынэнту.
  3. Галоўныя оргіі Бакха рабіліся па начах пры сьвятле паходняў.
  4. Кадм—закладчык Тэб, а сын яго Амфіон—будаўнік сьцен гораду. Ён іграў на флейце так чароўна, што пад уплывам яго музыкі камні самі сабою рухаліся і складваліся ў сьцены.