чыўшы два мужыкі: адзін — стары год шасцідзесяці, другі — хлопец год дваццаці, абодва ў залатаных кашулях, босыя і падпяразаныя вяроўкамі. Земскі Федасеіч старанна клапаціўся каля іх і, відаць, успеў-бы ўгаварыць іх пайсці адсюль, калі-б мы затрымаліся ў пуні, але, убачыўшы нас, ён выцягнуўся ў струнку і замёр на месцы. Тут-жа стаяў стараста з разяўленым ротам і недаўменна сцятымі кулакамі. Аркадзій Паўлыч нахмурыўся, закусіў губу і падышоў да прасіцеляў. Абодва, моўчкі пакланіліся яму ў ногі.
— Што вам трэба? Аб чым вы просіце? — спытаў ён суровым голасам і некалькі ў нос. (Мужыкі зірнулі адзін на аднаго і слаўца не прамовілі, толькі прыжмурыліся, нібы ад сонца, ды больш хутка дыхаць пачалі.)
— Ну, што-ж? — працягваў Аркадзій Паўлыч і тут-жа звярнуўся да Сафрона: — з якой сям‘і?
— З Табалеевай сям‘і, — павольна адказаў бурмістр.
— Ну, што-ж вы? — загаварыў зноў пан Пеначкін: — языкоў у вас няма, ці што? Сказвай ты, чаго табе трэба? — дадаў ён, крутнуўшы галавой на старога. — Ды не палохайся, дурань.
Стары выцягнуў сваю цёмна-бурую, зморшчаную шыю, крыва разявіў пасінеўшыя губы і сіплым голасам праказаў: „Заступіся, гасударь!“ —