— Як-жа гэта ты рыбалоў, а лодка ў цябе нікуды няварта?
— Ды ў нашай рэчцы і рыбы-ж няма.
— Рыба не любіць іржы балотнай, — сур‘ёзна заўважыў мой паляўнічы.
— Ну, — сказаў я Ермалаю: — ідзі дастань паклі і папраў нам лодку, ды толькі хутчэй.
Ермалай пайшоў.
— А з гэтага можа здарыцца, мы і на дно пойдзем? — сказаў я Владзіміру.
— Бог памілуе, — адказаў ён. — Ва ўсякім разе трэба думаць, што пруд неглыбокі.
— Так, ён не глыбокі, — заўвакыў Сучок, які гаварыў неяк дзіўна, нібы спрасонку: — ды на днe ціна і трава, і ўвесь ён травой зарос. Між іншым, ёсць таксама і калдобіны[1].
— Аднак-жа, калі трава такая густая, — заўважыў Владзімір, — дык і веславаць нельга будзе.
— Ды хто на дашчаніках вяслуе? Трэба папіхацца. Я з вамі паеду; у мяне там ёсць шосцік, — а то і лапатай можна.
— Лапатай нязручна, ды і дна ў іншым месцы не дастанеш, — сказаў Владзімір.
— Яно праўда, што нязручна.
Я прысеў на магілу, чакаючы Ермалая. Владзімір адышоўся, з далікацтва, некалькі ўбок
- ↑ Глыбокае месца, яма ў прудзе або рэчцы. (Заўвага аутара.)