— Паслухай, Хор, — казаў я яму: — чаму ты не адкупішся ад свайго барына?
— А навошта мне адкупляцца? Цяпер я свайго барына ведаю і аброк свой ведаю… Барын у нас добры.
— Усё-ж лепей на волі, — заўважыў я.
Хор паглядзеў на мяне збоку.
— Вядома, — праказаў ён.
— Ну, але чаму-ж ты не адкупляешся?
Хор пакруціў галавой.
— Чым, бацюхна, адкупіцца загадаеш?
— Ну, добра, старына…
— Трапіў Хор у вольныя людзі, — працягваў ён ўпоўголаса, нібы гаворачы сам з сабою: хто без барады жыве, таго Хор больш і паважае.
— А ты сам бараду збрый.
— Штобарада? барада — трава: скасіць можна.
— Ну, дык што-ж?
— А, відаць, Хор проста ў купцы трапіць; купцам-жа жыццё добрае, ды і тыя з бародамі.
— А што, ты таксама гандлем займаешся? — спытаў я яго.
— Гандлюем памалу маслішкам ды дзёгцішкам… Што-ж, каляску, бацюхна, загадаеш запрэгчы?
„Востры-ж ты на язык і чалавек, які пра сябе не забывае“, падумаў я. — Не, — сказаў я ўго-