плуг, адчуўшы, што больш так магу зрабіць, не для сабе, а для ўсіх.
— Ды ты на мяне ня злуй, — сказаў Павал, — што я ведаю?!.
У тую ноч да трэціх пэўняў гаварыў Павал з начлежнікам, а з другога дню пачаў разьбіраць паволі пакінутыя начлежнікам кніжкі.
Пашлі па вёсцы гаворкі, гадзінай зашыпела ненавісьць тых, хто лічыў раней Паўла „спакойнвым чалавекам“, і Павал яшчэ больш стаў маўклівым, больш яшчэ стаў думаць.
Увосень пачаў ён сьпешна дамалочваць снапы:
І недзе ў глыбіні, на граніцы пачуцьцяў і думак зьяўлялася яго:
— Пустыя палі, паросшыя дзікім быльнікам на шырокіх межах, пахавалі ў сваім абшары глухія вёскі, закідалі яны іх саломай шчуплых снапоў і за гэты скупы дар загулялі нам імі: у доўгія цёмныя ночы пераклікаліся палі над вёскамі галодным воўчым выцьцём, накладалі на людзей баязьлівую пакорнасьць, награджалі іх цяжкаю працаю, адбіралі для яе ўвесь час, губілі ў сябе ўсю сьвядомасьць, занесеную сюды часам з буйных гарадоў. І яшчэ адбіралі ў сваіх ціхіх людзей здароўе, так, як і вочы, ад цёмнага сьвету сваіх курных газьнічак…
Усё так-жа дробна і гулка стукалі цапы па гумнах і здавалася, што з кожным сваім ударам, яны ўсё глыбей уваходзяць у жыць-