Яўсьцігней Сьвірыдавіч, справядліва замецілі. А дзе ты пасьля яе пад‘гэтае? Як ня круці, а пракладзіцца няўдасца. Што ты, з рускаю горькаю разгуляешся? Ды я ўручаю галавою, што вазьмі ты яе кватэрку, ды ўлі дзіцяці ў вочы — нічога ня пашкодзіць, а ня то, што каб гэтае. Вада, й больш нічога, я на яе й глядзець не хачу. Адным словам, згадзіўся сьвет. Гэтак і ўсё.
Такі, херовы сьвет стаў, — бухнуў басам з густое пары, Разьнюхайлін — адным словам, дні свае мірна дажываем, як у балоце…
— І то, скажыце, гаспада, перабіў раптоўна Разьнюхайліна Валакіткін, — што знаходзяцца малайцы, што гатоў ён табе вочы выдраць, калі скажаш, што усё гэта нятак, як трэба каб было, па палажэньню жыцьця. Я чалавек, можна сказаць, пастароньні ў вашай, гаспада, гаворцы, але, пры ўсёй маёй скромнасьці, ня магу я свайго слова ня ўставіць, асабліва калі гавораць паважаныя, будзем лічыць, людзі. Чалавек я пажылы, можна сказаць, век свой пражыў, а начальскі гонар — словам, ні то, што, каб дзелам, не сакрушыў. І даўней і цяпер. А змаўчаць, калі на тое пашло, усё-ж такі не магу. Адным словам, тут усё справядліва — сьвет ня сьвет, а чорт ведае што. У сьвяшчэнным пісаньні ўсё было наперад сказана й больш нічога.
Высокая фігура дзядзі Стафанковіча ўся была поўна радаснай увагі. Ён аж забыў, што яшчэ ня парыўся і усё стаяў на адным