Старонка:Апавяданьні (Чорны, 1925).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

падатак і потым будуць весела ўспамінаць, як вазілі яго гуртам у горад. Ён знаў, што ня могуць людзі не гаварыць, сабраўшыся вялікаю грамадою. А як лепш гаварыць, калі ніхто з гаваруноў за сваё жыцьцё нічога ніколі ня бачыў, апрача саломы, плуга ды воза…

І сход доўга гуў у чатырох цёмных сьценах, на самым краю вёскі. Даўно ўжо сьцямнела на дварэ, даўно ўжо пакінулі скрыпець калодзезі на гразкай, чорнай вуліцы, а мужчыны ўсё ня йшлі дадому. Што рабіць у нуднай хаце ў доўгі асеньні вечар?

ІІ.

У тую пару, як сход шумеў у густым змроку асеньняга вечару, міма праходзіў Максім Нагорны. Затое, што быў ён малога росту і шчуплы, усе звалі яго — Максімка. Худы твар яго быў бела-жоўты і заўсёды абросшы рэдкімі валасамі: Максімка брыўся ўсяго разоў тры на год, бо займацца гэтым глупствам часьцей ня меў часу. Па гэтай прычыне й валасы на яго галаве задсёды кудлачыліся з пад парванае шапкі, ніжэй вушэй.

Нёс ён пад пахаю, ад шаўца з суседняе вёскі, свае старыя боты з новымі латкамі. Праходзячы ў канцы вуліцы міма „зборні“, у якой і даўней і цяпер зьбіраліся сходы, Максімка стаў, каб паслухаць, чаго там народ шуміць.

У той-жа час іншыя ўжо пачалі разыходзіцца са сходу, каму надаела пераліваць з