— Чаму? — адазваўся Тодар.
— Я ў вас пытаю, — зарабіць хочаце?!
— А ты што за чалавек? — запытаў Максімка.
— Цьфу! плюнуў той. — Ці я табе патрэбен? Табе грошы мае патрэбны. А я хоць чортам буду — табе ўсёроўна.
— А які заработак? — сказаў Тодар. а
— Дык мы-ж не для гэтага прыехалі сюды — сказаў ціха Максімка.
А начаваць то трэба вам дзе-небудзь, ці тут будзеце на гэтым скавышы? — насьмешліва гукнуў Гірш Дрэйзін, — у мяне вам будзе і начлег і шмачлег, толькі па возу жыта прывязеце мне з рынку.
Пасьля доўгіх думак Максімка з Тодарам паехалі на рынак. Дрэйзін ускапіўся на Максімкаў воз.
Рынак ужо пусьцеў. Ня было ўжо тут ніводнага сялянскага возу, разыходзіліся з сваімі кашамі гандляркі. І толькі ў адным месцы, проці коопэрацыйнай крамы, стаяла густая кучка народу. Чуўся адтуль сьвіст і музыка. Пакуль Дрэйзін хадзіў спраўляць дзела, Максімка з Тодарам падышлі к кучцы людзей.
Абкружаныя шчыльнай сьцяной гандляроў, дробных рамесьнікаў, павыбягаўшых у сваіх фартухох і бяз шапак, і так нейкіх людзей, кепска адзетых, абшчыпаных, плюгавых, арудавалі тут два музыканты. Адзін, абросшы пруткімі кароткімі валасамі, з макратою пад