увашлі ў свае гэтыя справы, што, самі таго не замячаючы, лічаць свае справы й сябе цэнтрам усяго жыцьця на зямлі…
Паставіўшы на двары коні, Максімка й Тодар увайшлі ў хату. І тут гэтая цесната, крык, узбуджаныя твары людзей вярнулі Максімку той страх, які ён адчуваў, выбіраючыся ў горад і які напалавіну страціў за сваімі справамі.
Удвух з Тодарам увайшлі яны ціха, баязьліва азірнуліся вакол, ня выпускаючы з рук пугаў, сталі вачыма шукаць ціхага й цёмнаго месца, дзе-б задрамаць. Знайшлі яны такое месца ў самым кутку хаты, каля печы. Там яны разаслалі свае халаты й паселі.
Клапатлівыя людзі пераступалі цераз іх ногі, наступалі на іх халаты і не давалі ім задрамаць. Максімка саўсім скруціўся ў камяк, прытуліўся цесна к печы і ў вачох яго засьвяцілася такое пачуцьцё: „Не чапайце вы мяне, я нават не абзавуся“.
Як ужо саўсім на двары сьцямнела, сьнежная крупа мацней застукала ў вокны і мацней зашумела ветрам за дзьвярыма. Тады Гірш Дрэйзін разьдзеўся, сеў за стол і пачаў прымаць грошы з начлежнікаў, з кожным таргуючыся і ловячы ўсякага на словах.
Адчыніліся дзьверы і ў хату увашлі два шарманшчыкі, якіх Максімка з Тодарам бачыў на рынку. Яны абодва былі страшна вясёлыя — відаць недзе дасталі выпіць. Весёласьць гэтая нек ня йшла к ім, асабліва к барабан-