шчыку. Ён зразу агледзіў ноўную людзей начлежніцкі пакой і замятусіўся на адным месцы, стараючыся вырабіць нейкі танец. І зноў загукаў добра завучаныя словы:
— А я бедны сірата. |
З выглядам чалавека, добра тут знаёмага, шарманшчык расчысьціў свайму сябру—танцору кола сярод хаты й шалёна закруціў шарманку. Пад той самы матыў, які Максімка з Тодарам чулі на рынку, барабаншчык закруціўся на адным месцы. Дрэйзінавы начлежнікі прыціхлі і з вялікаю цікавасьцы застылі шчыльным колам.
Максімка з Тодарам застылі каля свае печы, пазіраючы на гэтую праяву.
— Стой! крыкнуў шарманшчык, пакідаючы круціць, — цяпер глядзеце вучонага попугая,
Усе, хто толькі тут быў, яшчэ цясьней абкружылі шарманку.
І тады Максімка й Тодар з свайго цёмнага кутка ўбачылі, як барабаншчык неўзаметку выціснуўся з кола, паставіў каля сьцяны барабан, павадзіў па людзях п‘яненькімі вачыма й запусьціў руку ў кішэню франтаватага начлежніка, які забыў усё на сьвеце, апрача вучонага папугая.
— А братачка-ж, эй ты! — гукнуў Максімка, раптоўна ўскончыўшы з свайго месца.