памешчыкаў у 1905 годзе, у Ліхасельскай воласьці.
— Гэта я, — тыкаў сябе ў грудзі барабаншык, — вось і мэдаль.
Аб стол бразнула нешта звонкае.
— Вы ня зналі што рабілі, вы цёмныя, і я црашчаю вас.
І сказаўшы гэта комічна-вялічным голасам, барабаншчык сеў і трагічна паківаў галавою.
— Дык гэта вось што за птушка, — пачуўся з кутка сялянскі голас — вось, што, дваранскае аблічча да чаго дайшло!
Начлежнікі гранулі рогатам і пачалі распаўзацца хто куды. Зноў пачалі ўсе хітрыць адзін, перад адным, старацца ашукаць адзін аднаго. Дрэйзін — сваіх начлежнікаў, начлежнікі яго і адзін аднаго.
П‘яны барабаншчык ужо зваліўся на лаўку і нешта хрыпеў п‘яна-сонным голасам.
А Дрэйзін ужо ў суседняй каморцы, даставаў з цадпалы бутэлькі з „напіткамі“. І ужо, хто меў нюх, пашоў туды. Барабаншчык уклаўся спаць на падлозе. Максімка з Тодарам баязьліва сядзелі ў сваім кутку, а ў другім кутку таксама маўчалі некалькі сялян.
Начлежнікі гулі й варушыліся, ляпаючы раз па-разу дзьвярыма.
— А-яй, браткі! а-яй! — пранізаў раптоўна гул галасоў і стук ног праразьлівы голас.
— Што?!
— Каня ўкралі з-пад паветкі.