Максімка з Тадорам інстынктыўна ўсхваціліся і шмыганулі на двор. Рынуліся за імі і ўсе.
Быў страшэнны крык на двары, сьвістаў каля варот міліцыянэр, сяляне лезьлі на свае вазы і ўкладаліся там.
На двары ўжо было ціха. Вецер сьціх, крупа пакінула сыпаць з неба, сьвяціў месяц і сьветла было.
Максімка з свайго воза ясна бачыў двух міліцыянэраў, як яны пашлі ў самую глыбіню двара; перад імі разыходзіліся ў бакі нейкія цёмныя людзі, няведама якія.
— Вось і рабі што хочаш, — сказаў Максімка Тодару з свайго воза.
— Што? — запытаў міліцыянер, падыходзячы бліжэй.
— Мы бядуем, што начаваць на двары прыходзіцца, — скзаў Тодар.
— А вы хто такія будзеце? — запытаў міліцыянэр.
— Мы сяляне, здавалі падатак.
— Мы — сяляне, — абазвалісь яшчэ з другога кутку.
— Дык чаму-ж вы ў доме селяніна не начуеце?
— Мы нічога ня ведаем.
— Вось чудакі. Едзеце зараз-жа, яшчэ сягоньня рана. Вось на трэцяй вуліцы, к канцу гораду.
Саляне хваціліся зацрагаць коні.