ЯКІМ. Дамоў, толькі не адважыўся паслаць, чакаў цябе́, што скажаш ты.
НАТАЛКА. Напісала і я, ды не адважуся паслаць, што скажаш ты?
ЯКІМ. Я скажу: пашлем…
НАТАЛКА. — Вось дажылі, дык дажылі, ліст да бацькоў мяркуем як паслаць.
ЯКІМ. Паслаць лісты я не баюся, боязна толькі іх на сьле́д навясьці… бацькі лісты атрымаюць, прые́дуць сюды, а тут сына павялі на шыбеніцу.
НАТАЛКА. Не да рэчы чаўпе́ш, мой хлопчык, лісты пашлем, а пра шыбеніцу забараняю гаварыць табе́.
ЯКІМ. Сягоняшні дзе́нь пакажа нам пуцявіну, ці жыць, ці гніць.
НАТ. Эх, Якіме, Якіме, шорахна становіцца мне́ як- успомню, што ты павінен сягоньня зрабіць.
ЯКІМ. Жэрабі выпаў і рэчы няма… павінен…
НАТ. Якім, а можа хто другі, а можа ты якраз ня можаш забіць таго, каторы для цябе́ нічога благога не зрабіў.
ЯКІМ. Наталка, не кажы мне́ гэтага… я слухаць ня буду… чужыя сьлёзы раняць маё сэрца, я ня жыву толькі для сябе́… павінен і зраблю…
НАТ. (задумалася).
ЯКІМ. Аб чым задумалася?
НАТ. Я думкамі перанеслася пад страху роднае хаткі.
ЯКІМ. Успомні што-не́будзь, я супачыну душой.
НАТ. Пра гай, што на гарэ з прад ве́ку стаіць і шаптаў нам казкі, чароўныя казкі, пра сонца, ме́сяц, не́ба зоры.