БАЦЬКА. А што, і да яго які інтэрас маеш?
СЕЛЯН. Такі самы, як і да вас.
МАЦІ. Ліст?
СЕЛЯН. А ўжо-ж, ён.
БАЦЬКА. Ну, пакажы, браце, будзь ласкаў.
СЕЛЯН (дастае́).
БАЦЬКА. Наталка піша…
МАЦІ. Яна, яна, а мае́ дзе́ткі, разам пэўне пісалі, разам і да нас прышлі, а як-жа я рада; Божа мой…
БАЦЬКА. З радасьці, браце, і ня ве́даю як дзякаваць табе́,
СЕЛЯН. Ці будуць дзе́ці з нас так рады, як мы з іх?
БАЦЬКА. Аб гэтым якраз забываеися…
СЕЛЯН. А хто гэта тая Наталя, што ліст піша?
МАЦІ. Дачка таго Бутрыма, разам з Якімом вучыцца.
СЕЛЯН. Ве́даю, ве́даю, навука рэч добрая.
ЗЬЯВА III.
БУТРЫМ.
БУТРЫМ. Вось і я.
БАЦЬКА. Бачым, бачым…
БУТРЫМ. А можа Якім пісаў?
МАЦІ. Каб ве́даў ты, Бутрым!
БАЦЬКА. Чакай, я скажу…
МАЦІ. Стрывай, я пе́ршая пачала… каб ве́даў ты, Бутрым, якое ў нас сьвята, глянь… (дае́ ліст) ліст ад Якіма і ад Наталкі, чалаве́к гэты прынёс.
БУТРЫМ. Праўда, што сьвята… гэты ліст ад Якіма, пазнаю яго выкрутасы, а гэты ад Наталкі… рад як ніколі.