ня можна, і голасу твае́ прануднае пе́сьні ніхто не пачуе… няўрода была, помачы не далі, хаты пагнілі, сасонкі шкадуюць, а жыць трэба, — дык вось мала гаманім мы, лісткі за нас гаманяць.
БАЦЬКА. Вядомая рэч, ня ле́зьці ў магілу.
БУТРЫМ. Без пары ў магілу? ле́пш узяць сяке́ру, і паваліць у ле́се сасонку-другую, калі падрубы згнілі… а посьле цішком да дому і толькі, не згале́е ад гэтага князь ці граф… жыў будзе… вось гэтай ночкай нашыя засьцянкоўцы дрэў з паўсоткі павалілі ды да хаты завезьлі… няма ве́дама ці зьявяцца абаронцы князя.
БАЦЬКА. Пытаешся, як дзіцянё… вядомая рэч, што зьявяцца… а ты-ж у ле́се быў?
БУТРЫМ. Быць сабе́, ня быў, толькі коней сваіх даў для тых, у каго ня было.
ЗЬЯВА VI.
НАСТА.
НАСТА. Вось і прычакалі бяды…
УСЕ. Якое бяды?
НАСТА. Божа мой, і казаць баюся…
БАЦЬКА. Ну, кажы-ж, кажы…
НАСТА. Гляньце ў вакно, стражнікі, як зьвяры па прыгуме́ньнях нясуцца проста да нас у вёску… (вышла).
БАЦЬКА. Лёгкі на ўспамін…
БУТРЫМ. Ня мінулі, каб іх мара.
МАЦІ (кідае проклямац. ў пе́ч.)
БАЦЬКА. Во пяке́льная моц, як з ланцуга сарваліся…
МАЦІ. Хоць-бы бяды ня было… Бутрым хавайся!..
БУТРЫМ. Што? хавацца? Гэтага ня будзе!..