ве́сілі, пане́нку, што ў губэрнатара страляла — паве́сілі — а там не́йкага жыда і гдзе там успомніць усіх — дый памяць аслабе́ла, ня жартачкі 20 гадоў службы.
НАГЛ. Як мне́ здае́цца, усё гэта дарэмшчына.
СТОР. Не разуме́ю цябе́?
НАГЛ. Па мойму, хто ве́дае, што тут у мурох каго паве́сяць, гэта каб на пляц выцягнуць, да сабраць людзе́й… грамаду…
СТОР. Дурны, дурны і дурны, не разуме́еш, што можа быць ад такое публічнае кары.
НАГЛ. А што?
СТОР. Бунт, ды які, разьнясуць ня толькі турму, але і хату тваю, гдзе схаваешся… а самага, як казу, паве́сяць за заднія ногі.
Трэба цішком прыціснуць, ды і павёз па пацёмках.
НАГЛ. (ціха) А калі гэта? (паказ. на шыю і на камеру Якіма).
СТОР. Сягоньня ўночы.
НАГЛ. А… не здарма-ж ён так успамінаў і вёску і матулю… з мужыкоў нябось.
СТОР. Тым больш дурны, нагаварыў не́хта.
НАГЛ. Будзе, значыцца, работы.
СТОР. Б-у-у-д-з-е. Таго, што стражнікаў пабіў — раз, гэтага — два, пане́начку — тры, і трох вучоненькіх студэнтаў… усяго шэсьць душ-душачак.
НАГЛ. (чухае галаву).
СТОР. Чаго чухаешся, даўно ў лазьні быў?
НАГЛ. Быць то быў, так штось засьвярбе́ла… вусьцішна, за вельмі многа.
СТОР. Маладзён яшчэ, пажыве́ш, ашмуляешся, я вось 20 гадоў адзваніў, ве́даю, гдзе