Гэта старонка не была вычытаная
не дасць сігналу сваім прыяцелям, якія, як вы бачыце, круцяцца ля вады, нам няма чаго яго баяцца.
Разведчык павярнуўся да Хейварда і глядзеў на яго некаторы час з несхаваным здзіўленнем. Потым ён шырока разявіў рот і рассмяяўся нястрымным, бязгучным смехам, да якога яго прывучыла прывычка знаходзіцца заўсёды ў небяспецы.
— Прыяцелі, якія круцяцца каля вады! — паўтарыў ён і дадаў: — Вось яно што значыць вучыцца ў школах і жыць у гарадах! Але ў гэтага хлапца ногі доўгія, і яму нельга давяраць. Трымайце яго на прыцэле, а я падбяруся да яго ззаду праз кусты і вазьму жывым. Не страляйце ні ў якім разе.