Гэта старонка не была вычытаная
рава, некалькі гуронаў адважыліся кінуцца ў паток і паплылі да гэтага месца, ведаючы, што адтуль лёгка будзе падняцца на востраў.
Ледзь шэпт разведчыка змоўк, чатыры чалавечыя галовы паказаліся над бярвеннямі, якіх прыбіла цячэннем да аголеных скал. У наступчы момант у зялёнай пене паказалася пятая фігура: яна плыла і змагалася з вадой. Індзеец з усёй сілы імкнуўся дабрацца да месца, дзе не пагражала небяспека. Быстрая вада несла яго; вось ён працягнуў ужо руку сваім таварышам, але імклівае цячэнне зноў адкінула яго ад іх; гурон пры-