Хлапцу трохі стало страшно аднаму, — захацелося к дзеду; пашукаў яго вачамі і пабег нацянькі. Жэбраваць яму зусім не хацелося. Чуў толькі, што сэрцэ неяк моцна бьецца, што ногі падкашываюцца, а галава атказываецца думаць. Але аб дзяўчынцы ніяк ня мог забыць, усё аб ёй думаў… Дзе яна цяпер? У хаці, ці не? Ці багатые яны? Калі багатыры, дык пабьюць… усе яны скуцые; а калі бедные, то падчае і даруюць. У бедных семьях даражаць дзяцьмі, чэкаюць ад іх помачы. Адна за аднэй думкі мучылі галоўку яго, шчамілі сэрцэ, ды ўсё цяжэй рабілося яму на душы…
А вячэрняя цемнь тымчасам гусьцела, і ў паветры рабілося ешчэ душней. Па дарозі сустрэчаў казакоў, але яны прахадзілі міма, не глядзелі на яго, бо ўжо прывыклі к розным галодным валакітам з Расеі. Ён сваімі тухлымі вочкамі глядзеў на іх і шыбка ішоў к цэркві, крыжы каторай ужо сьвеціліся праз лісьця.
Насупроціў яго ляцеў гоман вертаўшагося стада. Вось і цэрква ўжо паказалася — малая, прысадзістая, памалеваная на сіні колер; кругом яе былі пасаджаны топалі, ды такіе высокіе, што перэрасьлі нават крыжы, якіе чырвоным агнём зіхацелі ў апошніх блесках захадячаго сонца.
Вось ідзе і дзед. Схіліўся пад сваей торбай, прылажыў руку да лба і шукае свайго ўнука,
За дзедам ідзе десяцкі станіцы, пастуківае палкай і нешта, бармочэ.
— Ну, што, пустая торба? — спытаўся дзед унука, каторы ўжо чэкаў яго ля цэркоўнаго плата.
— А я вось колькі сабраў! — крэхчучы скінуў дзед с плеч акуратна набітую торбу.
— Ах… і шчыра тутака дараць!.. Ах, як шчыра!.. А ты чаго надуўся?
— Галава неяк баліць… — ціха атказаў Лявонка.
Абодвы прыселі на узгорку і апёрліся плечамі аб цэглы, што былі зложэны ля плота. Дзед з нейкай радасьцю гладіў торбу, набітую уселякім дабром.
— Што?… Замарыўся?… Пойдзем пашукаць начлегу. А як зваць гэтаго казака? А?
— Андрэй Чорны.
— Але, Андрэй Чорны! Гэтак мы і папытаемся, дзе жыве той Андрэй Чорны. Вось ідзе чэлавек, яго і папытаемся. А які сыты народ, усюды пшанічны хлеб! Здароў, будзь чэлавечэ!
Казак проста к ім падыйшоў і памаленьку атказаў:
— І вы будзьце здаровы!