Апасьля разставіў шырока ногі, вытрашчыў на іх свае вялікіе бытцам шкляные вочы, ды ўсё моўчкі чэсаўся.
Лявонка прытна глядзеў на яго, дзед міргаў сваімі старымі сьлепнямі, а казак маўчаў, высалупіў толькі язык, ды ўсё стараўся ім злавіць кончык вуса свайго. А злавіўшы — жваў яго ды ізноў выпіхаў з губы сваей. Наканец такі надумаўся і буркнуў ляніва:
— Ну… пойдземо у зборню.
— Чаго? — атклікнуўся неспакойна дзед.
Лявонка так увесь і затросся.
— Трэба… Прыказано. Ну!
Павярнуў ды маніўся ўжо ісьці, але як аглянуўся і убачыў. што яны з мейсца нават не кратаюцца, гукнуў сярдзіта:
— Ну, чаго чэкаеце?!
Тады дзед і Лявонка шыбка ўсталі і пайшлі за ім.
Лявонка паглядываў на дзеда і, прыкмеціўшы, што губа і рукі яго неяк трасуцца і што шукае нешта за пазухай, адразу уцяміў, што дзед напэўна ізноў правініўся, як гэта ўжо калісь было. Стало яму страшна, адразу ўспомніў усю тую бяду… Тады дзед сцягнуў з двара бялізну, але тут жэ яго і злавілі. Крывілі, лаялі, нават білі, а пасьля, хоць ночка стаяла, выгналі іх з станіцы. А ноч была гэткая цёмная… Начэвалі яны нейдзе на пяску ля самога мора. А морэ тады цэльную ночку дужа страшна плёскало, і вада з гэткай сілай набегала на бераг, што аж пясок скрыпеў… Дзед усю ноч маліўся, зваў сябе злодзеем і прасіў Бога дараваць яму гэтае зладзейства, не караць ешчэ…
— Лявонка…
Дзед штурхнуў хлопца пад бок; той аглянуўся. Твар дзеда зрабіўся неяк шэрым, нос выцягнуўся, а губа дрыжала.
Казак ішоў у перадзі, курыў люльку, збіваў палкай галоўкі пападаўшагося зельля і зусім на іх не глядзеў.
— На, бяры!… кінь… у крапіву… апрыкмець, куды кінеш… каб апасьля ўзяць… — ледзь чутно прашэптаў дзед, шчыльна прысунуўся к хлопчыку і ткнуў яму ў руку нейкі чырвоны камок.
Лявонцы аж мароз прабег пад скурай. Падсунуўся блізенька к плоту, дзе расла вісока крапіва, і, паглядываючы на шырокіе плечы казака, выцягнуў руку ды кінуў у крапіву тую шмаціну… Кінуў і самлеў.
Шмаціна, як падала, шырока развярнулася, і пабачыў тады Лявонка сіненькую с кветкамі хустачку, а за ёй бытцам угледзіў усю у сьлезах маленькую дзяўчынку. Стаяла