— Дзядуленька!.. даруй… ня гневайся!.. — падпоўзшы пачаў прасіць Лявонка.
— А!.. Ня пойду!.. Не дарую… Сем год я цябе няньчыў!.. Усё дзеля цябе… і жыў… дзеля цябе. І што мне трэба?.. Я паміраю, вось глядзі… зара памру… а ты зладзеем мяне лаеш… А на што я краў?.. Табе… ўсё табе кіну… Вось, бяры… бяры… Хацеў, каб ты меў на ўвесь свой век… і краў… Бог усё бачыць… Ён ведае… Што краў… ведае… Пакарае мяне… Не памілуе мяне, старога сабаку… за зладзейства. І пакараў ужо і навучыў ужо… Божухна мой, дужа ж крэпка навучаў ты мяне… Рукой дзіцяці ты забіў мяне… Гэтак і варта!.. Справедлівы ты, Божэ!.. Іду ўжо на суд Твой… Пасылай за душой маей… Ох!.. вось і… ўсё!..
Голас дзеда, як дротам, кальнуў у сэрцэ хлопчыка, і страх холадам абняў яго.
Пяруны без адпачынку грымелі, трасьлі небам і зямлёй, адзін аднаго перэганялі, каб шыбчэй злучыцца ды пагукаць з зямлёй. Бліскавіцы памінутна разрывалі небо, стэп дрыжаў, ды па ім перэбегаў то блеск, то пакрывала цемнь. А бывало, што толькі негдзе далёка засьвеціць маланка — без грохату, бытцам не было там буры.
Паліў дужа густы дождж яго каплі ад бліскавіц сьвеціліся, як ніткі з сталі, ды зусім закрылі агні ў станіцы,
Лявонка заміраў ад страху і сьцюжы. Гэта ён скрыўдзіў дзеда. Уцяміў ён сваю віну з сумных зыкоў яго голасу. Лявонка угледаўся ў адно мейсцэ, ды баяўся міргнуць нават тады, калі с прамокшай галавы сьцекала вада, і каплі яе спадалі ў вочы; увесь заслухаўся ў ціхі голас дзядулі, што гінуў за грохатам пяруноў.
Лявонка прыкмеціў, што дзед сідзіць, як палена, нават не кратаецца, — і здалося яму тады, што трэба уцекаць, кінуць дзеда. Ён ціханька, неўзнак, падпоўз к дзеду, прыткнуўся к яму локцем ды зара моцна ўздрыгнуў, бо чэкаў чагось дужа стражнаго.
Бліскнула маланка і на момэнт усё асьвяціла, абліла і іх сваім сьветам, іх-мокрых, скорчэных, маленькіх, залітых вадой, што з галін дрэва сплывала…
Дзед развадзіў рукамі, бо дух яму ўжо спёрло; а ўсё ешчэ барматаў.
Лявонка заглянуў у яго твар і разам закрычаў, так спужаўся: ад сіняго сьвету бліскавіцы паказаўся ён мёртвым, вочы бяльмом ужо захадзілі…
— Дзядуленька!.. Пойдзем!.. — страшэнна крыкнуў хлопец, ды схаваў сваю галоўку памеж кален дзеда.