Старонка:Архіп і Лявонка (1910).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

Дзед ешчэ пахіліўся, абняў яго сваімі тонкімі, крывымі рукамі, прыціснуў моцна к сабе і узвыў, як воўк, што трапіў у жалезы,

Той вой вельмі спужаў хлапца: ён ледзь не звар’яцеў, вырваўся і пабег проста, як стрэла; бліскавіцы асьлеплялі яго — нічога ня бачыў; то валіўся, то ізноў падыймаўся і што раз далей гінуў у цемнаце, раздзіранай памінутна блескамі новых бліскавіц і маланак. Хлопец бег і бег, проста адурэўшы са страху…

А дождж ішоў, неяк сьцюдзёна шумеў, шумеў безжаласно… І здалося падканец, што на стэпі ніколі нікога больш не было апрача бліскавіц ды грохату пяруноў…


Назаўтра раніцай станічные дзеці пабеглі на пожню гуляць, але зара вярнуліся, паднялі трывогу ды пачалі ўсі расказываць, што яны бачылі ўчэрашняго дзеда ля шляху пад дрэвам. А пэўне яго зарэзалі, бо ляжыць побач і кінджал.

Як старые казакі прыйшлі глядзець, дык выйшло, што не так. Дзед ешчэ зіпаў. Пабачыўшы, што ідуць людзі, хацеў падняцца, але ня мог. Мову яму адняло, і ён толькі вачамі ўсіх пытаў і кагосьці шукаў імі у грамадзе; але не знайшоў, каго шукаў, дый ніхто нічога яму не атказаў…

Пад вечэр памёр, і закапалі яго там, дзе знайшлі — пад дрэвам. Казалі, што на могілках хаваць нельга, бо раз што