Гэта старонка не была вычытаная
ён чужы, ды ешчэ і злодзей, і памёр без пакуты. Ля дзеда ў балоце знайшлі і кінджал, і хустачку.
Прайшлі два дні, — знайшлі і Лявонку.
За станіцай над аднэй ямай дужа пачалі кружыцца вароны. Пайшлі людзі глядзець, што іх там прынаджывае, і знайшлі хлопчыка. Той нежывы з раскінутымі ручкамі лежаў на дне ямы — у гразі, што асталася пасьля дажджу.
Перш думалі пахаваць яго на могілках, бо быў ешчэ малы, але пасьля адумаліся і пахавалі ля дзеда — пад дрэвам. Насыпалі узгорак і паставілі каменны крыж.
Напісаў М. Горкій.
З расейскаго перэлажыла Зязюля.
Рысункі Яніслава Валакіты.