Старонка:Архіп і Лявонка (1910).pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная

тады закрываў рот рукой ды непакойна, са страхам паглядаў на ўнука свайго: а вось прачнецца?! Кашэль быў гэткі сіпучы ды цяжкі, што прымушаў дзеда падымацца з зямлі, — а тады сьлёзы капалі з яго вачэй.

Каб ня дзедавы кашэль, ды шум вады, дужа-б ціха было у стэпі, не чутно было-б ніякіх галасоў… Аграмадны буры стэп, спалены сонцэм, шырока раскінуўся па абодвых берэгах ракі, і толькі далёка — на краю неба чуць-чуць старые вочы маглі пабачыць залатое мора пшаніцы, што ціха калыхалася у блесках сонейка. На цёмна-сінім небі відаць было тры гонкіе топалі; здавалося, што яны то ніжэюць, то ізноў у гару растуць, а неба і пшаніца, накрытая ім, то падыймаецца, то ізноў к зямлі гнецца, — а падчас усё раптам чэзне ў серэбраным сьцепным тумане…

А туман той сьветлы, бліскучы падпаўзаў блізенька к самому берагу рэкі ды сам рабіўся чыстай, спакойнай рэкой, што хочэ ажывіць мёртвы ад гарачыні стэп.

Дзед Архіп ішоў здалёку — з глыбіні Расеі; яму былі незнаёмы гэтые дзівы, бо перад тым ніколі ня быў ён у стэпах, куды цяпер загнаў яго голад. Дык дзіваваўся-ж ён, дзіваваўся, — і вочы сабе праціраў, думаючы: „спякота гэтая можэ мне вочы выпаліць, так, як ужо адабрала і апошніе сілы ў нагах“.

Сягоньня было яму неяк горэй, як заўсягды. Чуў блізка сьмерць, але яе не пужаўся, бо ведаў, что усё роўна яе не мінаваць. Мучыла яго толькі адна думка — аб ўнуку: куды дзенецца Лявонька?.. І хацелося яму памерці ў сваім баку, а не ў чужым.