— А вось тое, што яна уся такая… — скаваў Лявонка, паказываючы рукой на другі берэг рэкі. — А колькі на ёй набудована, колькі мы ўжо гарадоў перайшлі?! Страх! А людзей то ўсюды колькі?!
Не ўмеў ён ешчэ акуратна выказаць славамі ўсіх думак сваіх, замоўк і азіраўся навокол.
Спагадзя дзед падсунуўся да ўнука і ласкава загаварыў:
— Вумніца ты мой! Шчырую праўда ты адрэзаў — усё пыл… і гарады, і людзі, і мы с табой — усё пыл… Ай, дзіцятка, каб цябе граматы вучылі, пайшоўбы ты ў гару! Гукаеш аб усём, бытцам стары… Верабейка ты мой, птушэчка мая!.. Богу толькі аднаму ведама, што с табой будзе?..
Абняў галоўку ўнука і цэлаваў.
— Пачэкай!.. — крыкнуў Лявонка, аслабаняючы свае льняные воласы ад крывых дрыжачых пальцоў дзедавых рук. — Як ты гэта кажэш? І земля, і гарады, і мы с табой — толькі пыл? Усё пыл?
— Аўжо-ж, нейначэй Бог прыказаў, галубочку ты мой. Ўсё абернецца ў зямлю, а земля — што? Пыл, больш нічога… І ўсё памірае на ёй… Во як! І дзеля таго чэлавек павінен жыць працавіта, па Божаму. Во і я ўжо хутка памру… — перакінуўся дзед на думку сваю. — Куды ты тады без мяне дзенешся?
Лявонка часта чуў гэткіе гутаркі і, папраўдзі, надаело яму ужо гукаць аб сьмерці дык моўчкі адвярнуўся ён у іншы бок, сарваў траўку і пачаў яе жваць.
Але думка аб разлуцы з ўнукам была балючым мейсцэм дзеда.
— Ну, што-ж ты змоўк? Кажы, як будзеш жыць без мяне? — ціха спытаўся, кашляючы ізноў.
— Я-ж ужо гаварыў, — атказаў Лявонка, скоса пазіраючы на дзеда.
Дужа ён не любіў гэтых гутарак, бо заўсягды яны канчаліся сваркай. Бывало, што спачатку слухаў, думаў, пужаўся новых варункоў жыцьця, пасьля плакаў, а як ужо зусім замарыўся, ня слухаў болей, адварочываўся ад дзеда. А дзед, калі прыкмеціць гэта, пачынаў сярдзіта лаяць Лявонку, кажучы, што ён дурэнь, што ня цэніць яго трудоў ды хочэ яго сьмерці.
— Горкі ты ешчэ дурніца, сьвета не знаеш. І ня дзіва: табе-ж усяго толькі адзінаццаць гадкоў. І слабенькі ты, нягодны да работы, Дзе тады дзенешся? Мо думаеш, што добрые людзі прыхінуць цябе? Каб грошы ты меў, тады і апекуны знайшліся-б. сць ведама, па старцох хадзіць ня люба нават і мне старому. Кожнаму кланяйся, кожнаго прасі.