А ШТО ДАЛЕЙ?
КАРОТКІ НАРЫС УЗАЕМААДНОСІНАЎ СЯРОД БЕЛАРУСКАЙ
ЭМІГРАЦЫІ
Умовы у якіх разьвівалася беларускае нацыянальнае жыцьцё ў спошніх дзесяцігодзьдзях, сучаснае міжнароднае палітычнае палажэньне, урэшце, пасіленьне барацьбы паміг заходнімі дэмакрацыямі на чале з Амэрыкай і Англіяй. і тоталітарным Усходам на чале з Савецкім Саюзам, — усё гэта но засталося без уплыву і на ўзаемаадносіны паміж нашай беларускай эміграцыяй.
Стан эміграцыі вельмі важны для кожнага народу, асабліва-ж важны ён для нашага народу ў сучасны мамэнт. Таму я наважыўся забраць голас у дачыненьні да некаторых зьявішчаў нашага нацыянальнага жыцьця, каб знайці адказ на важныя для будучыні нашага нацыянальнага існаваньня пытаньні.
Перш за ўсё неабходна выясьніць, ці ўзьнікшая ў беларускім эміграцыйным грамадзтве барацьба зьяўляецца ў пэўнай меры адбіцьцём сёньнешняй барацьбы ў грамадзтвах іншых- народаў? Трэба зазначыць, што ў сёньнешнім змаганьні, якое адбываецца на нашых вачох у сьвеце, галоўнымі прычынамі яго зьяўляецца ня столькі дзьве супрацьлежныя ідэі—сацыялізму і капіталізму, як аб гэтым бязупынна крычаць бальшавікі, колькі два зусім супроцьлежныя погляды на практычнае ажыцьцяўленьне гэтых ідэяў у грамадзка-дзяржаўным жыцьці.
Змаганьне двух сьветапоглядаў — сацыялістычнага і капіталістычнага — зьявішча ня новае, яно трывае ўжо стагодзьдзі і нагледаецца сёньня амаль ува ўсіх краінах сьвету. Аднак усюды, дзе ў гэтым змаганьні ня прымаюць удзелу камуністы з-падзнаку Леніна-Сталіна, яно праходзіць спакойна, не пагражаючы народам і дзяржавам няўхільнаю катастрофаю.
Сапраўдныя сацыялісты, вывесіўшы на сваім сьцягу лёзунг—свабоды, роўнасьці і брацтва, зразумела, ня могуць ставіцца на шлях гвалту, прымусу і дыктатуры адзінкі або клікі над усімі іншымі, — у сваім змаганьні за ідэю сацыялізму яны якраз карыстаюцца дэмакратычнымі мэтадамі барацьбы, стараючыся вызваліць адзінку і грамадзтва з атмасфэры сацыяльнай няроўнасьці, экспляатацыі слабейшага больш сільным ды ўсякага роду прымусу і гвалту.
Зусім інакш падыходзяць да гэтага пытаньня камуністы наагул; а савецка-сталінскія бальшавікі ў асаблівасьці. За дэвіз у барацьбе быццам за тыя самыя ідэалы — свабоды, роўнасьці і брацтва, сталіся — гвалт, прымус, тэрор ды непадзельнае панаваньне адзінак /камуністаў/ над усімі іншымі. Такім чынам, у сваім змаганьні быццам за свабоду грамадзтва, яны зусім ня розьнецца ад так званых фашыстоўскіх ці нацыскіх сыстэмаў, з якімі яны ў пэўных мамэнтах вядуць змаганьне, але ў пэўных мамэнтах дасканала супрацоўнічаюць /пакт Гітлер—Сталін 1939 г./