вышэй мною адзначаны прынцып чаротаўскай творчасьці. Так, пераня- сеньнем мэтодаў працы штодзённай у практыку мастацкай творчасьці вызначае сабою характар такіх мэтафорычных выразаў, як пацяруха жыцьця, хаўтурныя напевы ветру, вецер з полымем ткуць свабоды ўзор, рукі новых дзён зламалі ночы вечнай крыльля, магіла вякоў, вянок вечнай волі, шомат зор, ноч памірае, баль сьмерці, пажар помсты, струны душы, дзень будучы — страньнік у адзеньні сьвятых пазалот і інш. Наогул тут трэба заўважыць, што Чарот у сваіх песьнях трымаецца прынцыпу конкрэтызацыі адцятых разуменьняў.
У параўнаньнях Чарот выходзіць з таго–ж прынцыпу. Ён часта чэрпае іх з крыніцы зьяў прыроды для больш рэльефнага выяўленьня зьяў з людзкога жыцьця, або наадварот. Адцятае Чарот раўняе амаль заўсёды з конкрэтным, праз што ўжо ў раньні пэрыод творчасьці выяўляецца шырыня размаху мастацкага выабражэньня поэты:
...Спрадвеку стогне лес,
Як з ворагам ў апошняй бойцы раць...
...Бураломныя гады,
Як хмары чорныя, нясуцца надзямлёю...
...I хутка ўсё бяжыць,
Нібы у летні дзень авечкі чарадою...[1]
Родная прырода, зьявы вясковага жыцьця — вось галоўная крыніца чаротаўскіх параўнаньняў. Тут, як бачым, агульныя крыніцы творчасьці вызначаюць сабою і крыніцы мастацкіх сродкаў. Так, хаты — гэта жабрачкі[2]; месяц — белы конь[3] (крыху рызыкоўнае параўнаньне), або дзед двурогі[4]; сонца выплывае крыніцаю[5]; дні прашлі, як хмаркі на небе[6]; сьлёзы ліліся, як дожджык[7]; пяе ў полі хор калёс, як старац з ліраю разьбітай[8]; і толькі сум, як змрок які нахлыне[9], і інш. Ад апошніх параўнаньняў павявае ўжо сьцісла чаротаўскаю мяккасьцю і задушэўнасьцю. Ёсьць у Чарота і параўнаньні другога парадку, праўда, у зусім