па–над каркам панавалі“. Вось агульны малюнак соцыяльнага гора, які адсьвечваецца з песень Чарота.
Але гэтага мала. З соцыяльным горам беларускага селяніна цесна зьвязана і нацыянальнае. Праз той край, які знашоў сабе адбітак у песьнях Чарота, „дарогі дзьве ўюцца: адна йдзе на заход, другая — на ўсход; на гэтых дарогах заўсёды снуюцца людзі чужыя, — то ўзад, то ўпярод“[1]. Гэтыя чужыя людзі і зьвілі былі „царства тырана“. Ад гэтых людзей і было другое гора — гора нацыянальнае. Народ працаваў, а яго „за працу з веку ў век жывёлай абзывалі“, а краіну, дзе жыў гэты народ — „людзі панурыя“, — „звалі ўсё дзікай“[2]. Краіна дзікая, людзі — жывёлы — вось якавы былі нацыянальна–соцыяльныя адносіны гэтых чужых людзей. Беларусі і беларусаў як– бы і ня было. Беларусы як–бы спалі. Яны маўчалі ў няволі. Пад уціскам гэтай няволі беларус пачаў нават „сароміцца мовы сваёй“[3]. Такі малюнак нацыянальнага гора дае Чарот у сваіх песьнях.
Соцыяльна–нацыянальная няволя — асноўная выходная тэма чаротаўскіх песень. Яна зьяўляецца адначасна і тым фонам, на якім поэта малюе вобразы „вечнай буры“, „завірухі“, „віхраў“ — вобразы клясавага змаганьня, якое йдзе ў „спрадвеку заплаканым краі“. На гэтым–жа фоне рысуюцца Чаротам і ўсе дзейныя асобы барацьбы. Праўда, яны выяўляюцца толькі ў агульных рысах і ў падзяленьні на два клясавыя лягеры. Праца і капітал[4] — вось сьцягі гэтых дзейных асоб. Гэта–ж і тыя асноўныя сілы, якія, адна другую спрадвеку адмаўляючы, родзяць змаганьне.
Зьмест першай сілы ў песьнях Чарота выяўляецца ў такім відзе: працоўны беларускі люд — „людзі балотныя, панурыя“ — мужык і рабочы; кабеты, якія жылі, „дзе гора, бяднота, дзе мора ад поту і сьлёз“, якія „былі нібы і ня людзі“, у якіх „ад працы балелі і плечы, і грудзі і знак быў — крывавы мазоль[5]; араты, якога праца йшла на падаткі[6]; каваль, у якога пад молатам