Мы пад грукат машын, песьні фабрыкаў
Пераскочым курган і бяздоньне балот...
А „я“ яго абмяжоўваецца толькі „вольнай шыр’ю палёў“ і яму хочацца з ветрам– хватам пранесьціся па краі, прывітаць вольну шыр і памаліцца песьняй ліры на „незасеяны пустыр“[1], а не пераскакваць, як гэта гучыць ад „мы“.
„Я“ і „мы“ Чарота сынтэзуюцца тодькі ў агульнай рэволюцыйна–романтычнай настраёвасьці як адбітку валявой мэтаімкнённасьці ў заўтрашняе.
Вось той індывідуальны сьвет, які пралівае Чарот на сваю творчасьць першага пэрыоду.
Прасачыўшы па ўсіх этапах лірыку Чарота пэрыоду 1917 — 22 гадоў, можна сказаць, што Чарот у гэты пэрыодзьяўляецца песьняром рэволюцыйных настрояў і пачуцьцяў, а ня мысьлі. „Дума ня йдзе на пажытак“, — кажа ён сам у вершы „Да працы“. Гэта пясьняр–актывісты і трыбун. Яго песьня — гэта зброя рэволюцый- най уплывовасьці на масы. Яго поэзія зьвязана з родным краем, вёскаю, хатаю, загонам, з рэволюцыйным бядняцкім сялянствам, якое йдзе за рабочымі, з яго жыцьцём, працаю і змаганьнем. І ўсё значэньне творчасьці Чарота першага пэрыоду ў тым, што яна сваім „гучным шумам“ у нашу народніцкую па духу поэзію ўнесла першую плынь новасялянскай рэволюцыйнай сьветасьці. Чарот першы на беларускіх загонах ажыцьцёвіў на практыцы марксыцкі погляд на літаратуру як на зброю клясавага змаганьня. Ён–жа першы даў пачатак „злучэньню гукаў ліры з посьвістам кос у адзін нячутны хор“ — пачатак мастацкай творчасьці як зброі рэволюцыйнага выхаваньня працоўных беларускіх мас. У гэтым маладнякізм Чарота — песьняра паўстаўшай беларускай сялянскай беднаты.
Я пяю, што пяе селянін.
А ты чуеш? Іграе заводаў гудок,
Ў кузьні гучна зьвініць каваля малаток, —
Пра адно мы пяём, як адзін.
- ↑ "Завіруха" — стар. 127.