Знайсьці спакою і цяпла
Так неабходных дзеля сна,
І вось сваіх заве баяраў,
Гіенаў, тыграў, ягуараў,
І кажа ім: „Стары я стаў,
Слабы і хворы — нешчасьлівы.
Сюды я вас усіх прызваў,
Каб раду й помач мне далі вы.
Я не магу ўжо, як раней,
Валяцца недзе між камней,
Або на голай зямлі спаць,
Бо-ж косьці старыя баляць…
Павінны вы паклапаціцца
І на пасьцелю мне злажыцца.
Хай кожны жменю шэрсьці дасьць,
— Усе вы пухам вось багаты,—
Пасьцелю будзе з чаго скласьць,
Бяз крыўды чыей, або страты“…
„О, цар! даём табе мы слова,
Пасьцеля будзе ў міг гатова!“ —
Баяры хорам адказалі:
„Была-б нам ганьба, каб ня далі
Цару свайму па жмені шэрсьці!
Ды мы усе, для вашай чэсьці —
На’т скур сваіх не пажалеем,
Ад страты-ж шэрсьці не згалеем
Спакойны будзьце, мы ураз —
Пацешым і здаволім вас.
Застаньцеся тымчасам з Богам,
Будзе усё, як па загаду!“
Баяры выйшлі й за царогам
Ураз злажылі сваю раду.
„Хіба стары наш звар’яцеў?“—
Казалі ўсе. „Іш захацеў?
Няма і спрэчкі: мы пушысты.
Аднак—ці-ж дань даюць міністры?
Нашто-ж бараны, оўцы, лані,
Народ ўсё створаны для дані?
Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/15
Гэта старонка не была вычытаная