Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

Хоць шэрсьць ня надта іх прыгожа,
Ды на даніну будзе гожа!
Ня зробім крыўды тут зусім,
Калі на’т зголім скуры ім!
Ім хутка адрасьце іх шэрсьць.
З іх дань зьбярэм, нам будзе чэсьць
Што вось, ў крытычную пару,
Ахвярай памаглі цару.
А каб як-што ня мог ён знаць,—
Да льва народ той ня пушчаць!“

І вось, ашчырыўшы клыкі,
Баранаў ды авец бакі
Яны пачалі ўраз скубаць,
Даніну тую ўжо зьбіраць…
Здаволены тут цар застаўся:
Пасьцелі цёплай дачакаўся.
І каб ахвярнасьць атлічыць,
Ня ведае на’т чым дарыць…
Дажджом паліліся чыны,
Мэдалі, йстужкі, ордэны…


Ня ведаю, ці чэсна бралі,
Ці мо’—па просту скажам: кралі,
Зьбіраючы баяры дань.
Ды вось: баран, аўца ці лань,
Авечы, словам, ўвесь народ,
Зусім бяз шэрсьці засталіся.
А у баяр — наадварот:
Пасьцеляў лішкі завяліся…


Ня толькі у зьвяроў, а і між нас
Такі здаўна ужо парадак,
Што калі трэ’ плаціць падатак
Мужык плаці дый увесь сказ!

|}