Старонка:Байкі, гумар, сатыра (1928).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

Што лепшы, чым у муз-сясьцёр,
Тут будзе наш асловы хор!

А каб ніхто ня зьбіў ў пяяньні нас,
Дык на Парнас,
Бяз голасу аслова —
Ня пусьцім мы з пяўцоў нікога.

З такой згадзілася ўсё стада прапазыкай.
І пачалася тут музыка!

Такі узьняўся гвалт і зыкі,
Такі гармідар правялікі, —
Як быццам недзе йшоў абоз
На тысячах нямазаных калёс…

Няма чаго: было тут шмат стараньня…
Аднак, ад гэтага асьлінага пяяньня
Чуць Грэцкі цар не звар’яцеў.

І вось, спыніць каб пявуноў,
Паслаў сваіх ён цівуноў.

Аслоў з Парнасу ўсіх загнаць
Хутчэй у хлеў,
І бізуна пры тым не шкадаваць…

|}



Оўцы і сабакі.

Пры стадзе неякім авец,
Каб ратаваць іх ад ваўкоў,
Што стада крыўдзілі ў канец —
Прыставілі сабак за старажоў.

Аднак, сабакі — хоць старалісь, —
Ваўкоў напады ня спынялісь.

Тады,
Сабраўшыся гаспадары,
Разгледзіўшы ўсю гэту справу,
Рашылі павялічыць псоў араву.